четверг, 21 февраля 2013 г.

У Менску абмеркавалі альтэрнатыўную канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Беларусі

У Менску 19 лютага адбыўся круглы стол, на якім быў абмеркаваны раздзел праграмы БХД, прысвечаны нацыянальнай бяспецы, сілавым структурам і войску.
У абмеркаванні ўзялі ўдзел Алесь Шамякін (кіраўнік працоўнай групы аўтараў праграмы), Зміцер Кухлей, Андрэй Паротнікаў (Belarus Security Blog), Анатоль Астапенка, Вадзім Кабанчук, Сяргей Франчук, а таксама сябры аргкамітэту БХД. 
Эксперты высока ацанілі дадзены раздзел праграмы. Былі выказаныя і крытычныя заўвагі. Асаблівая дыскусія разгарнулася вакол пытання ліквідацыі ўнутраных войскаў як асобнай адзінкі ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў, вакол тэрміну службы прызыўнікоў. Інавацыйнай для Беларусі стала ідэя стварэння элітнага касцяка арміі ў выглядзе Беларускага нацыянальнага легіёну.
Узгаданы раздзел праграмы БХД змяшчае наступныя тэзісы:
  • у ёй акрэсліваюцца праблемы знешняй бяспекі Беларусі з пункту гледжання БХД;
  • вызначаецца канфігурацыя органаў нацыянальнай бяспекі, прапісваецца структура спецыяльных службаў.
  • БХД не высоўвае патрабаванняў люстрацыі сілавых структураў, лічыць іх шкоднымі.
  • рэформа МУС прадугледжвае, што міністр унутраных спраў будзе пасадай палітычнай і будзе вызначацца па выніках у парламент правячай кааліцыяй ці партыяй.
  • скарачэнне супрацоўнікаў органаў унтураных спраў да 400-500 чалавек на 100 тыс. насельніцтва.
  • пазбаўленне паліцыі не ўласцівых ёй функцыяў (пашпартызацыя насельніцтва, ахова і перавыхаванне асуджаных і г.д.).
  • таксама прапаноўваецца скасаваць унтураныя войскі;
  • ваенная рэформа прадугледжвае захаванне прызыву ў войска, спалучэнне кантрактнай і тэрміновай формаў службы
  • колькасць узброеных сілаў пакідаецца на ўзроўні 60-65 тыс. чалавек.
  • прапануецца стварыць Беларускі нацыянальны легіён – элітныя войскі, забяспечаныя перадавымі ўзбраеннямі і фармаваныя на кантрактнай аснове.
Крыніца: bchd.info

Комментариев нет:

Отправить комментарий